Было ўсё неба (над) мною, а (пад) мною ўся зямля. 2. па (над) рэчкай мы гулялі не раз. 3. прыходзілі сяляне з навакольных вёсак (з) сваімі справамі. 4. мы ехалі прасёлкавымі дарогамі з (пад) нарачы. 5. была нават свая паэзія і хараство (у) ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага жыцця. 6. прыехаў я сюды з (за) свету – з (пад) самых стаўбцоў. 7. (з) змроку выступіла высокая постаць. 8. і раптам адчуў ігнась сябе адрэзаным, асобным (ад) усяго, як бы (у) другім свеце, (на) другой зямлі, усё стала як бы па (за) яго істотай.
Восень ціха прыварожвае
Залатою шчымлівай парой.
Лісцяў-кветак мігценне прыгожае
Ашчаджае вястун-лістабой.
Ён сваё яшчэ возьме напоўніцу,
Скіне з дрэваў убранне на дол.
А пакуль сэрца радасцю поўзніцца -
Фарбаў-водбліскаў цэлы прыпол.
Уладзімір Мароз
Восень
Восень абсыпала дрэвы
Жоўтым прыгожым лістком,
Восень сабрала пасевы
З поля пагодным дзяньком,
Збожжа ў гумно накладала,
Бульбу ссыпала ў мяхі,
Ў косы цыбулю сплятала,
Вешала іх ля страхі.
Лушчыла ў торбы сланечнік,
Мак, і хвасолю, і боб.
Восень у клопаце вечным,
Хай дапаможа ёй Бог!
Ірына Багдановіч
Колеры восені
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны -
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты -
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень -
Цуда-чараўніцу...
Віктар Шымук
Асенні малюнак
Як охра, пажаўцела восень,
Зямля рыхтуецца к зіме.
Мільгне на небе раптам просінь,
А вецер золкі дзьме ды дзьме.
Туман малочны лістапада
Пакрыў палі, пакрыў лугі,
Чарнеюць ля дарог прысады
Ад халадоў і ад тугі.
Мікола Сабалеўскі
Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.
Але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусим рэдка