Сямейная ўрачыстасць з нагоды перасялення ў новы дом (хату, кватэру). На Н. запрашаюць родных, сваякоў, суседзяў, сяброў. Віншуюць гаспадароў, госці ўручаюць ім падарункі.
У вёсцы раней прыносілі з сабой зерне (пераважна жыта), печаны хлеб, сала, каўбасы і інш. прадукты. У наш час дораць прамысловыя тавары, прадметы нар. промыслаў.
Пераступаючы парог, некаторыя госці кідаюць на падлогу манеты, жадаючы такім чынам дабрабыту ў доме. Перад засяленнем (іншы раз паводле традыцыі за суткі да пераезду) многія гаспадары пускалі ў хату ката ці пеўня, якія выступалі як абярэгі ад хвароб і смерці членаў сям’і.
Элементы Н. – агледзіны жылля, святочнае застолле, танцы і інш. забавы.
1. Дзве рэчы трэба мець, каханы! Адна рэч - розум выхаваны: Умець прадгледзець, прылаўчыцца На цвёрдым грунце закрапiцца. Другая рэч, Антось харошы: Таксама трэба мець i грошы.
2.Яшчэ не дальш як пазаўчора Са мною гутарыў, смяяўся І аба ўсім мяне пытаўся, — Міхал гаворыць і ўздыхае. — Ох, браце: смерць не разбірае І не глядзіць нікому ў зубы: Гадзюкаю, брат, з-пад падрубы Знячэўку ўсадзіць сваё джала, Ці многа жыў, ці жыў ты мала, Ці ты багаты, ці ты бедны, Ці ты зайздросны, ненаедны. Жывём, клапоцімся, і дбаем, І ўсе нарэшце паўміраем, У нейкім згаснем летуценні, — Сказаў Ксавэры ў засмучэнні.