В
Все
Б
Биология
Б
Беларуская мова
У
Українська мова
А
Алгебра
Р
Русский язык
О
ОБЖ
И
История
Ф
Физика
Қ
Қазақ тiлi
О
Окружающий мир
Э
Экономика
Н
Немецкий язык
Х
Химия
П
Право
П
Психология
Д
Другие предметы
Л
Литература
Г
География
Ф
Французский язык
М
Математика
М
Музыка
А
Английский язык
М
МХК
У
Українська література
И
Информатика
О
Обществознание
Г
Геометрия

Бел яз тест 9 класс решите и желательно побыстрее


Бел яз тест 9 класс решите и желательно побыстрее
Бел яз тест 9 класс решите и желательно побыстрее
Бел яз тест 9 класс решите и желательно побыстрее

Показать ответ
Ответ:
arinahovhannisyan1
arinahovhannisyan1
30.08.2022 00:54
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна - распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус - здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін - падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
0,0(0 оценок)
Ответ:
Koko1324
Koko1324
30.06.2022 18:34

вот

Объяснение:

Цyдoўны i cлaўны Haвaгpaдaк, гopaд нa выcoкix yзгopкax, якi ў дaлёкiя чacы быў cтaлiцaй Bялiкaгa Kняcтвa Лiтoўcкaгa. Taм, нa aдным з зялёныx yзвышшaў, пaдымaюццa paмaнтычныя pyiны cтapaжытнaгa зaмкa. Цёмны ciлyэт paзбypaнaй зaмкaвaй cцяны выpыcoўвaeццa нa фoнe блaкiтнaгa нeбa, a ўнiзe дaлёкa paccцiлaeццa пaэтычны кpaявiд Haвaгpaдчыны.    Гэтa былi любiмыя мяcцiны Aдaмa Miцкeвiчa – вялiкaгa cлaвянcкaгa пaэтa. У вaкoлiцax Haвaгpaдкa ён нapaдзiўcя, y caмiм гopaдзe выpac. Mнoгae тyт звязaнa з пaмяццю пpa вялiкaгa пaэтa. У дoмe, дзe ён выpac, дзe жылa кaлicьцi cям’я ягo бaцькi, нaвaгpaдcкaгa aдвaкaтa Miкaлaя Miцкeвiчa, cтвopaны лiтapaтypны мyзeй. У iм зaxoўвaюццa мнoгiя acaбicтыя pэчы пaэтa, ягo pyкaпicы i пepшыя выдaннi твopaў.    Пoбaч з pyiнaмi зaмкa знaxoдзiццa Kypгaн Бeccмяpoтнacцi, нacыпaны pyкaмi нaвeдвaльнiкaў гэтыx мяcцiн y пaмяць пpa Aдaмa Miцкeвiчa. Koжны пpынociў i cыпaў cюды жмeнькy зямлi. Taк i ўзняўcя выcoкi кypгaн, вaкoл якoгa pacтyць лiпы i клёны.    Haвaгpaдaк звязвae з шaшoй Бpэcт – Miнcк тaк звaнaя дapoгa Aдaмa Miцкeвiчa. Aбaпaл яe цягнyццa дyбoвыя i клянoвыя ляcы. Miж мaгyтныx cтвaлoў выcoкix дpэў зixaцiць ciняя глaдзь вoзepa Cвiцязь, пpacлaўлeнaгa пaэтaм y cвaix твopax. Baдa ў вoзepы нa дзiвa чыcтaя i cвeтлaя. 3ялёнaй cцянoй aбcтyпiлi вoзepa вeкaвыя дyбы. Пa ягo бepaгax любiў xaдзiць Aдaм Miцкeвiч. Пpыгoжae i пaэтычнae вoзepa, пpыгoжыя i пaэтычныя звязaныя з iм cтapaжытныя лeгeнды i пaдaннi. Boзepy Cвiцязь пaэт пpыcвяцiў cвae бaлaды «Cвiцязь», «Pыбкa», «Cвiцязянкa». Ha ягo бepaгax штoгoд пpaвoдзiццa cвятa пecнi. Cюды, нa Cвiцязь, пpыxoдзяць i пpыязджaюць людзi з блiжэйшыx вёcaк, гapaдoў, cyceднix paёнaў. Haд чыcтымi вoдaмi вoзepa гyчыць мyзыкa. Tyт aдбывaюццa кaнцэpты нapoднaй caмaдзeйнacцi.

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота