.Адзначце складаназлучаныя сказы са спалучальнымі сэнсавымі адносінамі: 1)А вось праз хмары раптам выглянула сонца, і святло заззяла знізу, адбіўшыся ад зямлі, засланай першым снегам.
2)Час ад часу прагудзе аўтамашына або, выкрасаючы дугой сінія іскры, прагрукаціць амаль зусім пусты трамвай.
3)Не хацелася выходзіць з дому ў такую непагадзь, але ў мяне была патрэба наведаць знаёмага.
4)Потым паплавок нырнуў на дно, а я, стары рыбак, нават не зварухнуўся.
5)Чытае Таццяна шмат, і пасля кожнай прачытанай кніжкі ў яе нібы крылле адрастае ад захаплення.