А1. Адзначце нумары словазлучэнняў.
1. лісце падае; 4) першыя прыкметы восені;
2. падае долу; 5) пад дрэвамі.
3. бярозы і клёны;
А2. Адзначце нумары правільных сцвярджэнняў.
1) Кампаненты словазлучэння звязаны злучальнай сувяззю.
2) Словазлучэнне — гэта сінтаксічная адзінка, якая складаецца
з двух ці больш самастойных слоў, аб'яднаных граматычна і сэнсава.
3) Не з'яўляюцца словазлучэннем спалучэнне дзейніка і выказніка, бо яно выражае закончаную думку.
4) У адпаведнасці з марфалагічным выражэннем галоўнага слова словазлучэнні падзяляюцца на
іменныя, прыслоўныя і лічэбнікавыя.
5) Кіраванне сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ва ўскосным склоне, якога патрабуе
галоўнае.
А3. Адзначце нумары сказаў.
1. Ля берага, у вялікай палонцы, гайдалася дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая.
2. Днём была пагода, ярка свяціла нізкае чырвонае сонца.
3. На дварэ толькі шапацеў па саламянай страсе, булькатаў па нябачных лужынах дождж.
4. Палянкі зноў змяніліся лесам, то стройным баравым, то нізкім балотным.
5. Дождж перастаў, але дзьме моцны вецер.
А4. Якая характарыстыка з'яўляецца правільнай у адносінах да сказа «Раніца цёплая, сонечная»!
Адзначце нумар правільнага адказу.
1. аднасастаўны, развіты;
2. аднасастаўны, неразвіты;
3. двухсастаўны, развіты;
4. двухсастаўны. неразвіты.
А5. Адзначце сказы з састаўным іменным выказнікам.
1) Сонечным і белым здаваўся горад у тое ранне.
2) Яшчэ доўга на ўсіх раздарожжах між чужых, незнаёмых людзей буду я табе сэрца трывожыць.
3) Мы тыя сінія арэлі зламаць нікому не далі б.
4) I стала горнаю дарогай сцяжынка вузкая мая.
5) Вада ў возеры на дзіва чыстая і светлая.
А6. Адзначце сказы, у якіх паміж дзейнікам і выказнікам (на месцы пропуску) трэба паставіць
працяжнік.
1) Маўленчая культура чалавека __гэта люстэрка яго духоўнага жыцця.
2) Найвялікшая асалода _ марыць.
3) Лункі на возеры_ як вокны ў казачнае падводнае царства.
4) Я_ не з баязлівага дзясятка.
5) Пяць і тры_ восем.
А7. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны пунктуацыйныя памылкі пры афармленні аднародных
членаў.
1. Ліля дапамагала бабулі ў штодзённых вясковых клопатах: даіла карову, і капала бульбу, і карміла
свіней, і палола грады…
2. Ні з таго, ні з сяго сярод белага дня галасіста заспявалі пеўні.
3. Вецер птушкай біўся ў вокны, ныў, шумеў, стагнаў, і апалым лісцем мокрым шыбы засыпаў.
4. Выбіраеш роўненькі пянёк дзе-небудзь ля крынічкі, ці гарэзлівага, буркатлівага ручая.
5. Ў фальклорных творах з усім: з колерам неба, з расой і туманам з крыкам птушак і яркасцю зорнага
неба звязаны пэўныя прыкметы.
А8. Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
1. Зіма! Сваёю казачнай красою каго ты толькі не кранеш!
2. З вялікім святам мой народзе, з вялікім святам краю мой!
3. Гэй вольная песня, уздымайся на крылах маланак нястрымных!
4. А вы, дарагія мае, не забывайцеся заязджаць да нас.
5. О, мой сынок! Як на чужбіне ты жывеш далёкай?
А9. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі.
1. Праўда _ мы баяліся дзеда.
2. Бывае_маленькага намагання хапае, каб закончыць вялікую справу.
3. Вандруючы, вы ўбачыце ўсю нашу мілую краіну, якая _аднак_ зачаруе вас сваёй прыгажосцю.
4. Прышчэпкі не гарантуюць стапрацэнтнай абароны ад грыпу, аднак_ нават калі чалавек захварэе, то
перанясе хваробу значна лягчэй.
5. Вунь тая аблачынка_ здаецца_ падобнай на вялікага шэрага слана.
А10. Колькі косак павінна быць у сказе. Адказ запішыце лічбай.
Хвалістыя і доўгія ледзьве не ў пояс валасы рассыпаныя па спіне і аголеных руках былі незвычайнага
попельнага колеру.
У гэтым годзе майму роднаму гораду спаўняецца 58 гадоў. Для горада гэта зусім не вялікі ўзрост. Салігорск яшчэ расце і развіваецца, аб чым сведчаць шматлікія будоўлі, новыя мікрараёны, жылыя дамы, школы, дзіцячыя сады і супермаркеты.
Салігорск - невялікі горад. Яго плошча - ўсяго пятнаццаць кіламетраў квадратных. У той жа час, гэта другі па колькасці насельніцтва горад Мінскай вобласці. Салігорск - густанаселены горад. Новых жыхароў сюды прыцягваюць кар'ерныя магчымасці, развітая інфраструктура, прыгажосць горада.
Салігорск з'яўляецца раённым цэнтрам. Ён размешчаны на рацэ Случ. На яе берагах ёсць абсталяваныя месцы для адпачынку. Побач з горадам знаходзіцца Салігорскае вадасховішча. У горадзе ёсць лесапаркавая зона, дзе мясцовыя жыхары з задавальненнем збіраюць грыбы і ягады. На жаль, у апошні час усё большая частка лесапаркавай зоны высякаецца, каб даць месца пашырацца гораду. Мабыць, хутка апошні буйны зялёны куток знікне назаўсёды. Але пакуль што, ў параўнанні з іншымі гарадамі Беларусі, Салігорск - зялёны горад. Тут мноства дрэў, газонаў, кветнікаў. Вясной і летам ад усяго гэтага проста немагчыма адвесці погляд.
Экалагічную абстаноўку ў горадзе псуюць размешчаныя вакол калійныя камбінаты, дзякуючы якім і ўзнік Салігорск. Аднак там пастаянна ўкараняюцца найноўшыя тэхналагічныя распрацоўкі, якія зніжаюць колькасць шкодных выкідаў у паветра і дазваляюць бяспечна жыць у горадзе.
Салігорск з'яўляецца прамысловым горадам. Тут знаходзяцца такія вядомыя не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і за мяжой буйныя прадпрыемствы, як "Беларуськалій", "Калінка", "Купалінка", "Пасат".
У нашым горадзе ёсць, дзе добра правесці вольны час. У Салігорску ёсць свой кінатэатр, палац культуры, музей, бібліятэкі. Ёсць тут і рэстараны, бары, клубы і кафетэрыі.
На мой погляд, гораду не хапае яшчэ адной паліклінікі. Наша адзіная паліклініка абслугоўвае больш за сто тысяч насельніцтва горада, а таксама насельніцтва ўсяго раёна. Таму там вельмі вялікія чэргі, а да спецыялістаў практычна немагчыма трапіць. На жаль, замест таго, каб пабудаваць другую паліклініку, у горадзе ўзводзяцца чарговыя супермаркеты і забаўляльныя цэнтры.
Але я ўсё роўна люблю свой горад і не прамяняў бы яго ні на які іншы.
Прафесар універсітэта Паркер Уілсан знаходзіць на вакзале шчанюка , адпраўленага з Японіі ў Амерыку . Так як ніхто за ім не з'яўляецца , Паркеру даводзіцца пакінуць шчанюка ў сябе. За той час , што сабака жыве ў прафесара , паміж імі ўзнікае моцнае сяброўства. Паркер вельмі моцна прывязваецца да свайго новага прыяцеля . Кожны дзень Хатiка праводзіць гаспадара да вакзала , калі той адпраўляецца на працу , а ўвечары прыходзіць да вакзала , каб сустрэць яго . У адзін з дзён прафесар раптоўна памірае на лекцыі ў універсітэце ад сардэчнага прыступу . Не дачакаўшыся гаспадара , Хатико працягваў прыходзіць на станцыю , не прапускаючы ні дня. Нягледзячы на тое , што сабаку спрабавалі забраць сваякі прафесара, ён нязменна працягваў вяртацца на станцыю . Мясцовыя гандляры і чыгуначнікі падкормлівалі Хатiка , захапляючыся яго упартасцю і адданасцю. Неўзабаве аб незвычайным сабаку даведаюцца газетчыкі , і Хатiка становіцца героем прэсы. Да канца сваіх дзён Хатiка штодня прыходзіць на станцыю да прыбыцця цягніка , і чакае да самага вечара , што вось-вось яго гаспадар выйдзе з чарговага цягніка. Ён так і не прыходзіць , але Хатiка - верны сабака - не пакідае свайго месца. На той станцыі адданы сабака і памёр, не дачакаўшыся гаспадара.