А 1. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба ставіць коску: 1) Хутка сонца аблашчыць раку і росную траву, і беласнежную чаромху над
вадой.
2) Па люстранай паверхні возера чэрцяць кругі стракатыя_ свойскія казкі.
3) Хваляцца не травою, а сенам.
4) Паэтам сваёй справы павінен быць інжынер і каваль, матэматыкі
гісторык, географ. ды філолаг.
5) Восень – ключніца ідзе ціхаю і мяккаю хадою.
ответ:
Паэзія народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна — з'ява надзвычай непаўторная, унікальная. Яна шматколерна, пластычна і эмацыянальна ўзнаўляе навакольны свет, адлюстроўвае прыгажосць роднай зямлі, пафас стваральнай працы. Вершы яго нават без подпісу пазнаюцца па яркай вобразнасці, рытміцы, унутранай рыфме, выразным гукапісе.
Р. Барадулін — прадстаўнік таго пакалення творчай інтэлігенцыі, якое ўвайшло ў мастацкае жыццё рэспублікі ў пасляваенны час. Балючая памяць аб апаленым вайной маленстве, аб гераізме, душэўнай стойкасці змагароў пранізвае паэмы «Блакада», «Балада Брэсцкай крэпасці», «Кожны чацвёрты», вершы «Палата мінёраў», «Прадвесне ў Хатыні», «1103-ці дзень вайны». Матыў чакання з вайны родных і блізкіх асабліва моцна і трагічна гучыць у вершы «Бацьку». Паэт перадае псіхалагічны стан хлопчыка з далёкіх пасляваенных гадоў, якому'ў кожным салдаце хацелася пазнаць бацьку:
Каторы раэ сыходэіў снег...
Дамоў вярталіся суссдзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае «Прысдзе...»
Кожны з твораў пра вайну — гэта яшчэ адна старонка ў паэтычным летапісе гераізму народа ў Вялікай Айчыннай. Р. Барадулін асуджае войны і напамінае аб неабходнасці паўсядзённай барацьбы за забарону ядзернай зброі. Яго турбуе, што «зямному шару важка ад трацілу», што «самалёт бомбу атамную губляе».
Асаблівае месца ў творчасці Р. Барадуліна займае тэма Бацькаўшчыны — малой радзімы Ушаччыны. Нямала радкоў прысвяціў паэт матчынай хаце, роднай вёсцы, таму кутку, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе застаўся ляжаць у магіле бацька-партызан (вершы «Мая Бацькаўшчына», «Заінелая Ушаччына», «Зямля бацькоў», «Прыцягненне Віцебскай зямлі»). Шчымлівыя, пранізлівыя барадулінскія радкі аб вернасці бацькоўскаму дому робяць чалавека лепшым, дабрэйшым, прылучаюць да вечных крыніц духоўнасці і чалавечнасці: