7. Прачытайце аўтарскія выслоўі (афарызмы), вызначце іх сэнс. Ці можна сказаць, што беларускія афарызмы даюць магчымасць вывучаць менталітэт, культуру, педагогіку нашага народа?
1. Другу баліць — мне нялёгка, маме баліць вельмі
цяжка, сыну баліць невыносна, а Радзіме баліць — стыне
сэрца ад болю (Н. Загорская). 2. Дом — крэпасць. Бацькі
крылы. Дзяды падмурак крэпасці (У. Ліпскі). 3. У жанчы-
ны дзве святасці: сям'я і дзеці (У. Рубанаў ). 4. Прыемна ў
дом зайсці з дарогі, дзе рады вам гаспадары... (Я. Колас).