Паэма «Новая зямля» — твор аб гістарычным лесе сялянства, аб яго дарогах да шчасця і волі. У паэме адлюстравана жыццё народа, яго побыт, псіхалогія, выяўлены мары і жаданні працоўных беларускай вёскі. Таму і называюць паэму энцыклапедыяй жыцця. Галоўнае ў «Новай зямлі» — пошукі зямлі і волі. Гэта аснова зместу.
Міхал, Антось, Ганна — тыповыя вобразы таго часу. Яны паказаны шчырымі, руплівымі працаўнікамі.
Міхал — звычайны ляснік, якога малазямелле прымусіла ісці на службу. Ён у поўнай залежнасці ад ляснічага. Ляснічы не лічыцца з ім, прымушае часта пераязджаць з месца на месца. Міхал не хоча зносіць здзекі, таму шукае выхад з цяжкага становішча. Ён вырашае купіць зямлю, «каб з панскіх выпутацца пут». У чым трагедыя Міхала? У тым, што ва ўмовах эксплуатацыі ён не знайшоў шчасця. Яго мара аб зямлі не збываецца. Ён памірае, так і не зведаўшы шчасця. У цэлым вобраз Міхала — гэта вобраз добрага, спагадлівага, працавітага чалавека; па натуры моцнага, здольнага пераносіць жыццёвыя нягоды, непахіснага.
Антось. Праз гэты вобраз аўтар раскрывае душу селяніна. У ім увасоблена таленавітасць і працоўная сіла народа. Гэты чалавек адораны ад прыроды; ён — адмысловы работнік, майстар на ўсе рукі, дбайны і акуратны гаспадар, любіць дзяцей.
Ганна — добрая, шчырая, руплівая гаспадыня, сумленная працаўніца. Усё яе жыццё — гэта клопат аб дабрабыце сям'і, аб выхаванні дзяцей. Яна верыць у розныя прыкметы.
У паэме аўтар шырока апісвае сялянскі побыт: «Раніца ў нядзельку», «За стал ом», «Падгляд пчол», «Каляды», «Дзядзька-кухар» і інш.
Адказ:
У вершы "Ты, мой брат, каго зваць Беларусам..." А. Гарун сцвярджае, што не можа бясследна загінуць той народ (нават калі яго абрабавалі, адабраўшы "і зямлю, і лясы, і кілімы", пазбавіўшы магчымасці выхоўваць дзяцей), які змог зберагчы родную мову — скарб, што захаваўся ад дзядоў і прадзедаў. У першым і апошнім чатырохрадкоўях гучыць заклік шанаваць, берагчы родную мову:
Ты, мой брат, каго зваць Беларусам,
Роднай мовы сваей не цурайся;
Як не зрокся яе пад прымусам,
Так і вольны цяпер не зракайся.

Объяснение: