268. Прачытайце прыказкі і прымаўкі. Як вы разумееце
іх сэнс? Спішыце сказы ў такім парадку: 1) з колькаснымі,
2) зборнымі, 3) парадкавымі лічэбнікамі.
1. Адным махам дрэва не зваліш. 2. Мая справа
дзясятая. 3. За двума зайцамі пагонішся — ні ад-
наго не зловіш. 4. Лепш адзін раз убачыць, чым сто
разоў пачуць. 5. Сем разоў адмерай, адзін раз ад-
рэж. 6. Сямёра аднаго не чакаюць. 7. Не капай дру-
гому яму, сам у яе ўвалішся.
Саша не рызыкнуў ісці ў такі час карацейшай дарогай і пайшоў па шляху да райцэнтра, а адтуль па чыгунцы.
Ісці было прыемна і лёгка.
Была хвіліна калі Сашу хацелася вярнуцца назад. Але ён адчуваў,што ісці назад будзе цяжка, а яшчэ цяжэй будзе пасля. Думкі пра Жэню не дадуць яму нi сну нi спакою, і ў сэрцы будзе расці пакутлівы смутак. Ды і нельга спыняцца на паўдарозе. Вунь ужо зусім недалёка лес. Не даходзячы да яго , трэба павярнуць па шляху направа, мінуць невялікі бор, што ўразаўся ў поле вузкай касой, а там і Ліпнікі. Бор гэты прасвечваўся з краю ў край, бо навокал было шмат пачарнелых пнёў. Надзвычай роўныя і высокія прыгажуні-сосны гойдаліся ад ветру, рыпелі і аднастойна, і ласкава шумелі сваімі верхавінамі (І. Шамякін).
Так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. У яе ў карзіне быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. Надышла яе чарга. Касір прабіла бабуліны пакупкі. І тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. Яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. Але касір была няўмольнай. Так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. Мне стала да слёз шкада бабулю. Я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. Бабуля здзівілася, збянтэжылася і не хацела іх браць. Але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы.
Паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. Праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. Я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому.
Ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. З цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі.
Цяпер я дакладна ведаю: дабро заўсёды вяртаецца.