1Спішыце сказы, падкрэсліце выказнікі, вызначце іх від. 1. Мне ў атаках кароткія крокі кіламетровымі былі. 2. Прыемна стала за свайго суседа. 3. Прабіцца праз рачны туман патрэбна плытагонам. 4. Шыбы пачалі сінець, 5. Рукой падаць было і да вакзала. 6. Свой радок на паперы не чакаў я спаткаць, проста сэрца без меры захацела спяваць. 2 Спішыце сказы, дапісваючы канчаткі дзеясловаў- выказнікаў. Многа качак плавал ў затоцы. Дзед з Сымонам пад вярбою сел буру пераждаць. Некалькі вучняў прымал ўдзел у раённай канферэнцыі вучэбна- даследчых работ. Нехта з аднакласнікаў прамаўча Група мужчын прысел адпачыць. Большасць сажанцаў ужо прынялся.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавае апавяданне "Плачка". Гэта адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
Вобраз Плачкі арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.