189. Прачытайце тэкст. Чаму ён так называецца? Вызначце стыль тэксту. Выпаў снег Аднойчы раніцай я прахапіўся і аж прысеў на ложку. Гадзіннік мерна чэкаў, але паказваў яшчэ не позні час. Ад чаго ж гэта пабялелі столь, печ і сцены? Я прынік да шыбы і ўсё зразумеў. Выпаў снег! На двары ўсё стаяла аснежаным* і змрочныя будынкі і са.. і платы. У хату ад іх лілося х..лоднае але мя..кае святло. 3..мля стр..xi агаро.. усё накрылася белым покрывам. Лё..- кія пуцынкі ляталі кружыліся ў паветры і ас..далі на др..вы на голы куст бэзу пад акном. Я не стаў чакаць ахуцен..ка са
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!