11. Данік быў выгнаны са школы за: 1) дрэнную вучобу і нежаданне вучыць польск мову; 2) пропускі ўрокаў без прычыны; 3) арганізацыю байкоту польскай мове; 4) сувязь з камуністамі-падпольшчыкамі; 5) неўнясенне грошай за навучанне ў школе.
Кожны чалавек у свеце думае, што яго мама самая прыгожая. Дзяўчынкі хочуць быць падобнымі да сваіх мам, хлопчыкі мараць аб такой прыгожай жонцы. Я не выключэнне. Мая мама таксама самая прыгожая. Маёй маме сорак гадоў, але выглядае яна значна маладзей, таму што яна вельмі стройная і сочыць за сабой. У яе падцягнутая скура, зусім мала маршчын. Сівізну яна хавае фарбай. Валасы ў мамы пафарбаваныя ў каштанавы колер. Яны ў яе хвалістыя і непаслухмяныя, вельмі густыя, даўжынёй да плячэй. Мама марнуе шмат часу штодня, каб скласці свае валасы ў прыгожую прычоску. Але яно таго варта: яе валасам ўсе зайздросцяць. Твар у мамы сімпатычны. Самае прыгожае ў ім - гэта вочы. Яны ў яе блакітныя і бяздонныя, нібы азёры. Вочы яе абрамляюць густыя чорныя вейкі, якія з'яўляюцца прадметам маёй ціхай зайздрасці. Вусны ў мамы пульхныя і ружовыя. Ёй яны здаюцца залішне бледнымі, і яна фарбуе іх ярка-чырвонай памадай. Мне здаецца, ёй вельмі пасуе. У мамы зграбныя рукі з доўгімі пальцамі. Па яе руках адразу відаць, што калісьці яна грала на раялі. У яе сапраўдныя рукі музыканта. На пазногцях ў мамы заўсёды акуратны манікюр. Яна лічыць, што стан пазногцяў чалавека можа расказаць пра іх гаспадара вельмі многае. У мамы таксама вельмі зграбныя ступні ног. Яна носіць трыццаць пяты памер абутку. Мы часам жартуем, што яна магла б быць галоўнай гераіняй казкі "Папялушка". А яна незадаволеная памерам сваёй ногі, таму што абутак такога памеру можна знайсці толькі ў дзіцячым аддзеле. Мама ўмее стыльна і дарэчы апранацца. Мяне яна таксама гэтаму навучыла. Мне яшчэ трэба будзе навучыцца ў сваёй мамы вельмі шмат чаму. Але яна ўжо цяпер для мяне самая прыгожая жанчына ў свеце.
У чыстым полі бег ручаёк. Цякла яго вада па каменьчыках, з парожка на порожак пералівалася. То на сонейку іскрылася, то ў цяньку серабрылася, калі хмаркі сонца засланялі. Над прахалодным раўчуком ў летнюю спёку любілі лятаць птушачкі. На вярбу, што раскінулася над раўчуком, часта прылятала зязюлька. Яна гадзінамі кукавала над вадою, абяцаючы камусьці доўгія гады жыцця. У траве цвыркалі конікі. Наўкол раіліся матылькі. Я любіў сядзець на беразе ручая і назіраць, як яго струменьчыкі і хвалькі бягуць, пераліваюцца, струменяцца. Я мог гадзінамі сядзець і ўяўляць, як вада з крынічанькі бяжыць да рэчанькі і затым адтуль адпраўляецца ў далёкае падарожжа ў акіян. У такія моманты я зайздросціў гэтаму ручайку і яго волі. Хацеў бы і я з такой жа лёгкасцю ўцячы ад усяго і ўсіх і пабачыць увесь свет.
Я не выключэнне. Мая мама таксама самая прыгожая.
Маёй маме сорак гадоў, але выглядае яна значна маладзей, таму што яна вельмі стройная і сочыць за сабой. У яе падцягнутая скура, зусім мала маршчын. Сівізну яна хавае фарбай.
Валасы ў мамы пафарбаваныя ў каштанавы колер. Яны ў яе хвалістыя і непаслухмяныя, вельмі густыя, даўжынёй да плячэй. Мама марнуе шмат часу штодня, каб скласці свае валасы ў прыгожую прычоску. Але яно таго варта: яе валасам ўсе зайздросцяць.
Твар у мамы сімпатычны. Самае прыгожае ў ім - гэта вочы. Яны ў яе блакітныя і бяздонныя, нібы азёры. Вочы яе абрамляюць густыя чорныя вейкі, якія з'яўляюцца прадметам маёй ціхай зайздрасці.
Вусны ў мамы пульхныя і ружовыя. Ёй яны здаюцца залішне бледнымі, і яна фарбуе іх ярка-чырвонай памадай. Мне здаецца, ёй вельмі пасуе.
У мамы зграбныя рукі з доўгімі пальцамі. Па яе руках адразу відаць, што калісьці яна грала на раялі. У яе сапраўдныя рукі музыканта. На пазногцях ў мамы заўсёды акуратны манікюр. Яна лічыць, што стан пазногцяў чалавека можа расказаць пра іх гаспадара вельмі многае.
У мамы таксама вельмі зграбныя ступні ног. Яна носіць трыццаць пяты памер абутку. Мы часам жартуем, што яна магла б быць галоўнай гераіняй казкі "Папялушка". А яна незадаволеная памерам сваёй ногі, таму што абутак такога памеру можна знайсці толькі ў дзіцячым аддзеле.
Мама ўмее стыльна і дарэчы апранацца. Мяне яна таксама гэтаму навучыла.
Мне яшчэ трэба будзе навучыцца ў сваёй мамы вельмі шмат чаму. Але яна ўжо цяпер для мяне самая прыгожая жанчына ў свеце.