(1) мінуўшы сяло, сцѐпка выйшаў у поле. (2) бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) і неяк маркотна стала сцѐпку. (4) усѐ, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) ідзе сцѐпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будучнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсѐ новыя і новыя малюнкі незнаѐмых краявідаў. 16. адзначце сувязі слоў у сказе: 1) паслядоўная; 2) паралельная. 17. выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія схеме “назоўнік(гал.слова) + назоўнік”. 18. знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. запішыце яго нумар, від і граматычную аснову. 19. складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа. 20. адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе: 1) адзін; 2) два; 3) тры; 4) чатыры.
Міхась БОЛСУН НЕ ДАЙ САБЕ ПРАВА... Не дай сабе права забыць той куток, Дзе зведаў пяшчоту матулі, Дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок I голас твой людзі пачулі. Не дай сабе права забыць карані, З якога атожылак роду І хто бараніў нашы светлыя дні, Любіў, нібы сонца, свабоду. Там сёння красуюць густыя жыты, П’яніць востры водар жывіцы I месяц, і россыпы зор залатых Глядзяцца ў люстэрка крыніцы. Не дай сабе права забыць прыгажосць, Якою Радзіма багата, Дзе ў радасць з душою адкрытаю госць, Дзе думкам і песням крылата. Не дай сабе права пустэльнікам жыць, Мазоль шанаваўся спрадвеку. Уласную годнасць і край беражы, Прызванне цані чалавека!