1. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, накінуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў на зарослы дзядоўнікам ды крапівой падворак. 2. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястэчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сцягнулі крыжы, так і развалілася царква. 3. Наперадзе за Тарасавым парканам мільганула і знікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца. 4. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішна маліліся ў прыбранай рушнікамі покуці перад дужа шаноўным абразом святой Марыі — страчалі Вялікадне. 5. Іхні атрад разбілі, і карнікі ўсчалі паляванне на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках. 6. Пастроеныя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па не надта ўтаптанай, добра прысыпанай снегам дарозе. 7. Над бязмежнай снегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоннем, вісела светлая палярная ноч.
пры чаргаванні [у] з [ў];
пры чаргаванні [в] з [ў];
пры чаргаванні [л] з [ў].
Чаргаванне [у] з [ў]
Чаргаванне адбываецца (за выключэннем некаторых выпадкаў) :
на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ва ўніверсітэце, сонца ўзімку, ледзьве ўчуў;
у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыякасета, па-ўдарнаму;
пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы» ўпершыню, па-ўкраінску;
у выпадках, калі прыназоўнік у ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збегла ў край туманных сноў.
У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання
1. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, накінуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў на зарослы дзядоўнікам ды крапівой падворак.
2. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястэчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сцягнулі крыжы, так і развалілася царква.
3. Наперадзе за Тарасавым парканам мільганула і знікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца.
4. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішна маліліся ў прыбранай рушнікамі покуці перад дужа шаноўным абразом святой Марыі — страчалі Вялікадне.
5. Іхні атрад разбілі, і карнікі ўсчалі паляванне на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках.
6. Пастроеныя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па не надта ўтаптанай, добра прысыпанай снегам дарозе.
7. Над бязмежнай снегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоннем, вісела светлая палярная ноч.